Ника РакитинаАрхангелы. Пачатак
Глава 1
Днём, і ўначы, і ранкам
Пошчак падкоў над зямлёй.
Гэта конныя скачуць архангелы
Па дарогах планеты маей…
У. Караткевiч
Двое мужчын няпэўнага веку йшлі па вузкай сцяжынцы сярод чорналесся спякотным жніўнем. Былі яны апранутыя, як грыбнікі ці, хутчэй, рыбакі: у камуфляж ды высокія боты да сярэдзіны клубоў. З чорных вялікіх заплечнікаў тырчалі вуды.
Да заплечніка таго, што ніжэй, было прымацавана вядро, якое гойдалася і звінела пры кожным кроку. А карыматы паўзверх паклажы абаранялі ад камароў патыліцы.
Камар’ё лютавала. Яго заўсёды найбольш у чорналессі, калі сцежка спускаецца ў балота і тлуста ўздрыгвае пад нагамі. Ні палуднёвае сонца, ні спякота не дапамагалі.
Ніжэйшы сцягнуў камуфляжную панаму і абцёр ад поту аблічча.
Былі мужчыны зусім рознымі. Адзін нізенькі, крэпкі, быццам баравічок, шэры ці амаль сівы. Разумныя блакітныя вочкі цікаўна вызіралі з-пад разлапістых брывоў, а шчокі цвілі румянцам, як у дзяўчыны.
Другі быў рослы, мажны, русявы — лічы што помесь варага з неандэртальцам, шырокія плечы, далоні-лапаты і разам кплівая й сарамяжлівая ўсмешка.
Больш за камароў ён лаяў зараз айчынную кінастудыю.
— Там што ангары, Адась, гэтыя… здымачныя павільёны, што калідоры — катакомбы натуральныя. Ледзьве не заблукаў! І тут насустрач мажная такая панна плыве, ну кроў з
малаком. Як флейт пад поўнымі ветразямі.
Ён узвеў вочы гары.
— А за ёй у кільватэры боўтаецца шлюпкай на буксіры нешта невыразнае, горкае
такое дзяўчо. «Я Ганнуся, — красуня кажа, — рэжысёрка. Будзем з вамі работаць». А імя той другой я нат не пачуў.
Завялі яны мяне ў кабінет. Там на стале і кава, і гарбата, і да кавы. Варэнне, малінавае.
I тут пачалося. «У вас такі сцэнар, такі сцэнар… Я ў захапленні!»
Сяжу ў мяду ды патацы, абцякаю, варэнне ем. А Ганнуся разліваецца:
«Ды мы вас… мы вас у чаргу ўжо паставілі. За Мікалаем Iванавічам. Ён першы, вы другі. Толькі трэба да саюзу пісьменнікаў уступiць…»
— Не, — кажу.
— А яна, Валодзя? — спытаўся Адась.
— Ды ледзьве лыжку з варэннем ў мяне не выхапiла!
«Ну, вы же понимаете… — з едкай кпінай перадражніў ён. — Творы вашыя не адпавядаюць часу». А ці настане некалі той час, калі будуць адпавядаць?
— Ну й уступiў бы ты ў той Саюз, — целяпнуў плячыма Адась. — Чаму не?
— Памятаеш тую бiблiятэкарку, да якой мы на лiтаратурны салон хадзiлi?
— Ну!
— Сустрэў я неяк яе. Яна й пытаецца: «А чаму вы не ў саюзе пiсьменнiкаў? Аўтобусамi ж прыймалi! Усе дурнi ўступiлi, ўсе графаманы ўступiлi! Чаму вы не ў саюзе пiсьменнiкаў?!»
— Годная жанчына, дасведчаная… — прамармытаў Адась праз рогат.
— Не пляміў маною песню і словам здрадніцкім рот. І не буду. Пайшлі яны… ўсе. Злей вады на рукі, бо ўпэцкаўся… аб тое.
Адась цадзіў ваду з бутэлькі таненькім струменьчычкам, Уладзімір мыў ліцо, рукі, шыю, фыркаў і крыху супакоіўся нарэшце.
За гутаркай з маханнем рукамі неўпрыкмет яны спусціліся да рачулкі. Некалі тут было шмат такіх: ціхмяных, празрыстых, поўных водарасцяў і рыбы, з берагамі, зарослымі чаротам, гарлачыкамі, аерам… Тут клявалі ўюны і стронга. Але бязглуздая меліярацыя заліла ўсё вялікімі гнілымі азёрамі, панішчыла. І толькі ў зусім глухіх кутках нешта засталося.
Вербалозы хіліліся над вадой, шапацелі лістотай, пахлі кіслым яблыкам.
На беразе ляжала старое закарэлая бервяно. Перш чымся распакоўваць снасці й снедаць, мужчыны прыселі адпачыць на ім. Меншы правёў па кары далонню, на далоні застаўся слізкі след.
— Бы на цмока ўсеўся, — пакрывіўся ён, старанна выціраючы руку.
— А тое не сукі, а лапкі, — падхапіў сябра з усмешкай, — ён зараз як зачне імі перабіраць ды нас у раку й сцягне.
— Вечна ты са сваімі жартамі, Валодзечка. Літаратар! — скандальным высокім голасам азваўся сівы. — І буйной фантазіяй. Чакай!
Нешта закрычала ў хмызах: ці то птушка, ці заяц. Таненькім галаском, бы дзіцё заплакала. Вецер прабег па чубках вербалозу, а на сонца насунулася хмара.
— Што за чорт, Адась? Абяцалі вёдра.
— Вядро. Сіноптыкі памыляюцца адзін раз, але кожны дзень…
Тут у ружовашчокага Адася, пэўна, перахапіла горла. Быццам цмок пад імі сапраўды дрыгнуў лапкамі і папоўз напіцца да ракi. Ці насустрач другому цмоку, што ўсплываў са дна. На чорнай шыі віселі ціна і водарасці. А яна, парэпаная, доўгая, усё ўздымалася і ўздымалася, стаючыся вышэй пахілёных дрэў. І адное агромністае вока ў галаве паварочвалася і блішчэла, прыцягваючы позіркі і скамяняючы назіральнікаў.
Днём, и ночью, и утром
Перестук копыт над землёй.
Это конные скачут архангелы
По дорогам планеты моей…
В. Короткевич
Двое мужчин неопределенного возраста шли по узкой тропинке среди чернолесья знойным августом. Были они одеты как грибники или, скорее, рыбаки: в камуфляж и высокие сапоги до середины бедер. Из черных больших рюкзаков торчали удочки.
К рюкзаку того, что пониже ростом, было прицеплено ведро, оно покачивалось и звенело при каждом шаге. А карематы поверх поклажи защищали от комаров затылки.
Комарье лютовало. Его всегда больше всего в чернолесье, когда тропинка спускается в болото и жирно вздрагивает под ногами. Ни полуденное солнце, ни зной не помогали.
Тот мужчина, что ниже ростом, скинул камуфляжную панаму и вытер пот с лица.
Спутники были совсем разными. Один — низенький, крепкий, будто боровик, почти седой. Умные голубые глаза с любопытством выглядывали из-под густых бровей, а щеки горели румянцем, как у девушки.
Второй был высокий, мощный, русоволосый — можно сказать, смесь варяга с неандертальцем, широкие плечи, ладони-лопаты и разом издевательская и стеснительная улыбка.
Сильней комаров сейчас он ругал отечественную киностудию.
— Там что, ангары, Адась, эти… съемочные павильоны, что коридоры — катакомбы натуральные. Чуть не заблудился! И тут мне навстречу плывет пышная такая панна, ну кровь с молоком. Как флейт под полными парусами.
Он закатил глаза к небу.
— А за ней в кильватере шлюпкой за буксиром тянется что-то невнятное, горькое такое дитё. «Я — Аннушка, — красавица говорит, — режиссер. Будем с вами работать». А имя той второй я и не услышал.
Завели они меня в кабинет. Там на столе и кофе, и чай, и к чаю. Варенье, малиновое.
И тут началось. «У вас такой сценарий, такой сценарий… Я в восхищении!»
Сижу в меду и патоке, обтекаю, варенье ем. А Аннушка разливается:
«Да мы вас… мы вас уже в очередь поставили. За Николаем Ивановичем. Он первый, вы второй. Только надо в союз писателей вступить…»
— Нет, — говорю.
— А она, Володя? — спросил Адась.
— Да чуть ложку с вареньем у меня не вырвала!
«Ну, вы же понимаете… — с едкой иронией передразнил он. — Ваши произведения не соответствуют времени». А настанет ли когда то время, когда будут соответствовать?
— Ну и вступил бы ты в тот Союз, — пожал плечами Адась. — Почему нет?
— Помнишь ту библиотекаршу, к которой мы на литературный салон ходили?
— Ну!
— Встретил я её как-то. Она и спрашивает: «А почему вы не в союзе писателей? Автобусами же принимали! Все дурни вступили, все графоманы вступили! Почему вы не в союзе писателей?!»
— Толковая женщина, опытная… — пробормотал Адась сквозь хохот.
— Не пачкал я ложью песни и словом предательским рот. И не буду. Пусть идут они… все. Слей воды на руки, потому что испачкался… в это.
Адась лил воду из бутылки тонкой струйкой, Владимир умывал лицо, руки, шею, фыркал и немного успокоился наконец.
За разговором с маханием руками незаметно они спустились к речушке. Когда-то здесь было много таких: тихих, прозрачных, полных водорослей и рыбы. С берегами, поросшими камышами, кубышками, аиром… Здесь клевали угри и форель. Но бессмысленная мелиорация затопила всё большими гнилыми озерами, уничтожила. И только в самых глухих уголках что-то осталось.
Ивы склонялись над водой, шелестели листвой, пахли кислым яблоком.
На берегу лежало старое закорелое бревно. Прежде чем распаковывать снасти и завтракать, мужчины присели отдохнуть на него. Адась провел ладонью по коре, на ладони остался скользкий след.
— Будто на змея уселся, — поморщился он, тщательно вытирая руку.
— А это не суки, а лапки, — подхватил товарищ с усмешкой. — Он сейчас как начнет ими перебирать да нас в реку и стянет.
— Вечно ты со своими шутками, Володечка. Литератор! — скандальным высоким голосом воскликнул седой. — И богатая фантазия у тебя. Тихо!
Что-то закричало в кустах: то ли птица, то ли заяц. Тонким голосом, будто дитя заплакало. Ветер пробежал по верхушкам ив, а на солнце надвинулась туча.
— Что за черт, Адась? Обещали вёдро.
— Ведро. Синоптики ошибаются один раз, но каждый день…
Тут у розовощекого Адася, видимо, перехватило горло. Будто змей под ним действительно дёрнул лапками и пополз напиться к воде. Или навстречу другому змею, что всплывал со дна. На шее змея висели тина и водоросли. А она, изуродованная, черная, всё поднималась и поднималась, становясь выше наклоненных деревьев. И одно огромное око в голове поворачивалось и блестело, притягивая взгляды и обращая наблюдателей в камень.
Глава 2
Ззянне агарнула іх, выціскаючы слёзы і прымусіўшы заплюшчыць вочы. А калі мужчыны ачомаліся ды адплакаліся, то ўбачылі незнаемага хлапца. І адкуль ён раптам узяўся, чорт яго ведае. Не хрусцелі галінкі пад нагамі, не шалахцела трава. І бервяно ляжала, як сабе ляжала, на тым жа месцы.
— А ўсё жарты твае, — буркнуў пан Адась.
— Мужыкі! Вы жывыя! — кінуўся да іх хлапец абдымацца.
— А былі сумневы? — прагудзеў пан Уладзімір сакавітым барытонам. А пан Адась проста адскочыў: ён баяўся вар’ятаў.
— Родненькія! — лемантаваў незнаёмец. — Жывыя! Як я вам рады! Як дайс