ці да чыгункі?
— Дзякуй, што не да бібліятэкі. Ты заблукаў ці што?
— Ці што! — хлапец перастаў дрыгаць рукамі і нагамі, пачырванеў і апусціў павекі з даўгімі веямі.
— Вы гэта таксама бачылі?
— Бачылі што?
Мужчыны падхапілі заплечнікі, адчуваючы, што рыбалкі не будзе.
— Вось сцежка да чыгункі, — пачаў Уладзімір.
— Толькі сляпы яе не пабачыць, — едка заўважыў Адась.
— Яго. Нешта, — хлапец стусянуў плячыма. — Цмока. Схадзіў сабраў фальклор. Рымша Раман, студэнт-філолаг, — ён моцна паціснуў працягнутыя далоні, узрадваўся, яшчэ раз упэўніўшыся, што мае справу не з прывідамі. — Казалі мясцовыя, у рэчцы цмок жыве.
— Гэта бервяно, — зыркнуў Адась, але мыском бота пінаць тое перадумаў. Зняў і вытрас пакецік, на якім сядзеў.
— Бачу, — пасміхнуўся Раман. — Не, я аб тым, з доўгай шыяй і адным вокам. Ці пражэктарам. Як пабачыў, аслеп, а пасля нешта пачало рабіцца.
— Вар’ят нейкі, — шапянуў Адась сябру. Нарваліся, рыбакі лавілі рыбу, а паймалі жорава…
— Не магу выйсці адсюль. Не, я не п’яны і не вар’ят. Пападанец, пэўна. Папаў ды й трапіў. Марыў, як у кніжцы, пабачыць чужыя міры, стаць нобілем.
— Стаў? — Адась расчырванеўся, ці то ўзрушаны, ці то злы.
— Стаў, — уздыхнуў хлапец. — Але неяк не так.
— Пайшлі, мы цябе праводзім да чыгункі, — Уладзімір узяў Рамана за плячо.
— Ён вар’ят. Ці маньяк.
— Ціху. Ну, галэмуса якога перачытаўся. Ідзём.
І яны пайшлі.
— Усадзіць ён нам нож у спіну, — не спыняўся Адась. — Шалёны нейкі… Да цябе падобны…
Сапраўды, было ў Рамана падабенства з Уладзімірам, як у сына з бацькам: і позірк такі ж шчыры, і вочы ясныя, і рамёны шырокія. Весь узрушаны. Бачылася, што ён вельмі рады:
— Дзядзечкі, як добра, што я вас знайшоў. Можа, выберуся нарэшце!.. Не магу я так жыць! Замак халодны, куча каменю і цэглы, партрэты продкаў пырацца, куды ні пойдзеш. А пойдзеш са свечкай ці лямпай газавай. Электрычнасці няма. Кажуць, дзесьці ёсцека, а тут няма. Вада халодная са студні, прыбіральні нармалёвай нямашака, дырка ў падлозе. Слугі бязглуздыя і крадуць усё, што не прыкалочана. І мяне баяцца. А селюкі… упёртыя цемрашалы! Шапкі мнуць, у пояс кланяюцца, а вочы такія — гэна б забілі. Спіной павярнуцца страшна.
Ён узмахнуў рукамі, задзеўшы галінкі паабапал сцежкі.
— Ты ж сам таго хацеў, — пакпіў Уладзімір.
— Таго, ды не гэнага! Ой дзядзечкі, вы нармалёвыя, вы мяне ўратавалі.
Раман запнуўся за корань, але Ўладзімір падхапіў хлапца пад локаць, не даўшы ўпасці.
— Куды вы бяжыце? — адсопся Адась, пачырванеўшы ад бегу. — За павароткай чыгунка, а цягнік аж а шостай гадзіне. Маглі парыбаліць хоць колькі. Самы клёў, — ён зірнуў на захутанае аблокамі неба, вось-вось мог распачацца дождж, і рыба сапраўды б хапала, як праклятая.
Адась прытуліўся да асіны і спытаў з цікавасцю:
— Але ж нобілем ты стаў?
— Напалову, — заміргаў Раман. — Кузенам Яноўскай Надзеі.
— Што?!
— Нешта мне гэнае прозвішча нагадвае, — працягнуў Адась. — Твае жарты, Валодзю?
— А тваё прозвішча не Свеціловіч? — спытаўся Уладзімір Рамана з падазрэннем.
— Рымша, я казаў!
— Твой аматар, — гыкнуў Адась. — Зараз з-за дрэў выскачаць аператары з камерамі і закрычаць: «Сурпрыз!» Пісьменнік, гэх!
— Няма тут камер, ну, апроч турэмных. Ні кіно. Мо далей дзе ёсць, — Раман узлахмаціў аберуч светлыя валасы. — А тут нешта дзіўнае творыцца. І з часам, і з прасторай. Быццам дрот звярнуўся ў колы, як змяя, і то сціскаецца на шыі, то прыпускае, тады можна крыху далей ад замка адыйсці. А яшчэ сяляне дзікія. І балотныя паны.
— А не шмат ты на сябе бярэш: людзей, што цябе кормяць, дзікунам зваць? — уззлаваўся Уладзiмiр.
Раман нат адступiў:
— Дзядзечка, вы не так мяне зразумелi! Не дзікуны. Проста павоздзяць сябе неяк… што спіну хочацца пільнаваць.
— А што цябе здзіўляе, калі ты ім пан?
— Не Дзікае паляванне? — перакрычаў абодвух Адась.
— Не, такіх не бачыў, — палыпаў вачыма Раман. — А гэтыя, балотныя паны, носяцца хеўрай ды жартачкі дурныя кнуюць. То карову загоняць у дрыгву, то пьяненькага схопяць ды ганяюць ноч па галявіне… І гэта не найгоршая з тутэйшых легенд.
— А якая найгоршая?
Хлопец прыціснуў указальны палец да ілба.
— Горшая — гэта архангелы. Пайшлі, дзядзечкі, хутчэй. Мо вы мяне выведзеце, бо далей тут не магу.
Нейкі час яны маўчалі.
— Дзядзечкі, родненькія, я ж думаў, што ўграз тут навечна, — Рымша бег спіной наперад, і Ўладзімір мусіў хлопца лавіць, каб не бразнуўся аб зямлю. І са здзіўленнем бачыў, што лес неяк змяніўся, і волглае лісцё асін ды вольхаў падае з галінак, а неба зусім занурылася аблокамі, шэрымі, як лістападаўскія дні. І вецер назоліста лезе пад вопратку.
Чыгунка, якая павінна была паказацца дзесяць разоў, некуды знікла, хоць сцежка не раздзялялася і з яе не сыходзілі ні разу. Пад нагамі чвякала твань. І ачомаліся яны ля таго ж цмока-бервяна, расшчаперыўшага лапкі-сукі.
Рака ціхенька шалахцела, круціла ў зморшчынках вады бярозавыя лісточкі, падобныя да залатых манетак.
— Што за трасца?
— Святыя балеснічкі!
— Як вядзьмак воздзіць!
— Тут ведзьмака нямашака, только ведзьма, — уздыхнуў-усхліпнуў Раман. — Ездзіць конна ды людзей зводзіць. А хто не пойдзе — чорнымі стрэламі страляе, каб ішлі.
— Ты яе бачыў? — спытаўся пан Уладзімір, гледзячы на бледнага, як палатніна, Адася — у таого толькі шчокі гарэлі снегірынымі пузамі — хоць залівай.
— Не.
— То й маўчы. Фалькларыст! Вельмі ты пабегаешь, калі стралой прыкладуць паніжэй спіны… — бурчэў ён.
Здэцца, кпіў, сердаваў, але вочы лагодна пасміхаліся.
— Што, нам цяпер тое аднавокае не паймі што чакаць, каб выйсці?
— Спрабуйма яшчэ.
За дзень яны накруцілі вёрст дзесяць з гакам, дый гак быў той яшчэ, беларускі, што даўжэй за саму дарогу. Ногі збілі, цяжка дыхалі, сцяжынку вывучылі ледзьве не да кожнай зёлкі, кожнай галінкі, — і стаптаўшы яе наперад, неадменна вярталіся да кропкі, дзе пабачылі пачвару.
Адась не проста ўссеў на бервяно, зваліўся, не сцяміў і пакецік пад сябе падкласці.
— Не магу, усё.
— Можа, нам заплечнікі тут прыхаваць? — пан Уладзімір зірнуў на сонца, што пялілася савіным вокам, вызірнуўшы з лахмановых хмар.
— А ты паручышся, што мы выйдзем на тое ж самае месца?
Сонца не збіралася ныраць у раку. Насуперак жыццю, кароткаму, як захад, вісела, ледзве здвінуўшыся з палудня.
— Лепей не пакідаць. Тут рухаецца ўсё, — сказаў Раман. — Акрамя маста.
— Есці хочацца, — Адась палез у заплечнік па бутэрброды. — Можа, спыніцца, рыбкі палавіць, вуху зварыць на вогнішчы?
Уладзімір тузануў плячыма. Спытаўся ў Рамана:
— Тут карчма ёсць? Ці шынок? Лепей карчомка, есьці хочацца!
Сияние окутало их, выжимая слезы и заставляя зажмуриться. А когда мужчины пришли в себя и протерли глаза, то увидели незнакомого парня. И откуда он взялся — черт знает. Не хрустели ветки под ногами, не шуршала трава. И бревно лежало, как лежало, на том же месте.
— А всё шутки твои, — проворчал пан Адась.
— Мужики! Вы живые! — кинулся к ним парень обниматься.
— А были сомнения? — прогудел Владимир сочным баритоном. Адам же просто отскочил: он боялся сумасшедших.
— Родные! — рыдал незнакомец. — Живые! Как я вам рад! Как дойти до железной дороги?
— Спасибо, что не до библиотеки. Ты заблудился или где?
— Или где! — парень перестал дрыгать руками и ногами, покраснел и опустил веки с длинными ресницами.
— Вы это тоже видели?
— Видели что?
Мужчины подхватили рюкзаки, чувствуя, что рыбалки не будет.
— Вот тропинка к железной дороге, — начал Владимир.
— Только слепой ее не заметит, — едко заметил Адам.
— Его. Что-то, — парень дернул плечами. — Змея. Сходил собрал фольклор! Римша Роман, студент-филолог, — он сильно пожал протянутые ладони. Обрадовался, еще раз убедившись, что имеет дело не с призраками. — Говорили местные, в речке змей живет.
— Это бревно, — зыркнул Адам, но пинать бревно носком сапога передумал. Снял и вытряс пакетик, на котором сидел.
— Вижу, — усмехнулся Роман. — Нет, я о том, с длинной шеей и единственным глазом. Или прожектором. Как увидел, ослеп, а после что-то стало происходить.
— Псих какой-то, — шепнул Адась другу. Нарвались рыбаки: ловили рыбу, а поймали журавля…
— Не могу выйти отсюда. Нет, я не пьяный и не сумасшедший! Попаданец, видимо. Ой, я попал! Мечтал, как в книжке, увидеть чужие миры, стать боярином.
— Стал? — Адам раскраснелся: то ли от восторга, то ли от злости.
— Стал, — вздохнул парень. — Но как-то не так.
— Идем. Мы тебя проводим до железной дороги, — Владимир взял Романа за плечо.
— Он псих! Или маньяк.
— Тихо. Ну, фигни какой начитался. Идем.
И они пошли.
— Всадит он нам нож в спину, — не унимался Адась. — Сумасшедший какой-то… Да ты на него похож…
И правда, было у Романа сходство с Владимиром, как у сына с отцом: и взгляд такой же искренний, и глаза ясные, и плечи широкие. Весь восторженный. Было заметно, что он очень рад:
— Дядечки, как хорошо, что я вас нашел. Может, наконец выберусь!.. Не могу я так жить! Замок холодный, куча камня и кирпича, портреты предков пырятся, куда ни пойдешь. А пойдешь со свечкой или лампой керосиновой. Электричества нет. Говорят, где-то есть, а тут нет. Вода холодная из колодца, уборной нормальной нет, дырка в полу. Слуги бестолковые и крадут всё, что не приколочено. И меня боятся. А селюки… упрямые мракобесы! Шапки ломают, в пояс кланяются, а глаза такие — взяли б да убили. Спиной повернуться страшно.
Он взмахнул руками, задев ветки по обе стороны тропинки.
— Ты ж сам того хотел, — подколол Владимир.
— Того, да не этого! Ой дядечки, вы нормальные, вы меня спасли.
Роман споткнулся о корень, но Владимир подхватил парня под локоть, не давая упасть.
— Куда вы бежите? — отдышался Адась, покраснев от бега. — За поворотом железная дорога, а поезд аж в шестом часу. Могли порыбачить хоть немного. Самый клёв, — он посмотрел на затянутое облаками небо, вот-вот мог начаться дождь, и рыба действительно бы брала, как проклятая.