Архангелы. Пачатак — страница 3 из 7

Адась прислонился к осине и спросил с интересом:

— Так боярином ты стал?

— Наполовину, — заморгал Роман. — Кузеном Яновской Надежды.

— Что?!

— Что-то мне эта фамилия напоминает, — продолжил Адась. — Твои шутки, Володя?

— А твоя фамилия не Светилович? — спросил Владимир Романа с подозрением.

— Римша, я же сказал!

— Твой почитатель, — хмыкнул Адась. — Сейчас из-за деревьев выскочат операторы с камерами и закричат: «Сюрприз!» Писатель, эх!

— Нет тут камер, ну, кроме тюремных. Ни кино. Может, дальше где есть, — Роман взъерошил рукой светлые волосы. — А тут что-то странное происходит. И со временем, и с пространством. Будто проволока скручивается в кольца, как змея, и то сжимается на шее, то приотпускает, тогда можно чуть дальше от замка отойти. А еще крестьяне дикие. И болотные паны.

— А не много ли ты на себя берешь: людей, что тебя кормят, дикарями звать? — рассердился Владимир.

Роман отступил:

— Дядечка, вы не так меня поняли! Не дикари. Просто ведут себя как-то… что аж спину защитить хочется.

— А что тебя удивляет, если ты им пан?

— Не Дикая охота? — перекричал обоих Адась.

— Нет, таких не видел, — похлопал глазами Роман. — А эти, болотные которые, носятся кодлой да глупые шуточки творят. То корову загонят в трясину, то пьяного схватят и гоняют ночь по полю… И это не самая худшая из местных легенд.

— А какая самая худшая?

Парень прижал указательный палец ко лбу.

— Самая худшая — это архангелы. Пойдемте, дядечки, скорей. Может, хоть вы меня выведете, потому что дальше тут не могу.

Какое-то время они молчали.

— Дядечки, родные, я ж думал, что застрял тут навечно, — Римша бежал спиной вперед, и Владимир должен был ловить его, чтобы не упал. И с удивлением замечал, что лес как-то изменился, и волглые листья осин и ольх падают с веток, а небо совсем погрузилось в облака, серые, как ноябрьские дни. И ветер назойливо лезет под одежду.

Железная дорога, которая должна была показаться десять раз, куда-то исчезла, хотя тропинка не разделялась и с нее ни разу не сходили. Под ногами чавкала трясина. И очнулись они у того же змея-бревна, расставившего лапки-сучки.

Река тихонько шелестела, крутила в морщинках воды березовые листочки, похожие на золотые монетки.

— Что за хрень?

— Святые угоднички!

— Как ведьмак водит!

— Тут ведьмака нет, только ведьма, — вздохнул-всхлипнул Роман. — Ездит верхом и людей сводит. А кто не пойдет — черными стрелами стреляет, чтобы пошли.

— Ты ее видел? — спросил пан Владимир, глядя на бледного, как простыня, Адася — у того только щеки горели пузиками снегирей — хоть заливай.

— Нет.

— То и молчи. Фольклорист! Очень ты побежишь, если стрелой приложат пониже спины… — бурчал он.

Казалось, издевался, сердился, но глаза ласково улыбались.

— Что, нам теперь то одноглазое не пойми что ждать, чтобы выйти?

— Попробуем еще.

За день они накрутили верст десять с гаком, да гак был тот еще, белорусский, что длинней самой дороги. Ноги сбили, тяжело дышали, тропинку выучили едва ли не до каждой травинки, каждой ветки, — и стоптав ее вперед, неизменно возвращались к точке, где увидели чудовище.

Адась не просто сел на бревно, свалился, не сообразив и пакетик под себя подложить.

— Не могу, всё.

— Может, нам рюкзаки тут спрятать? — пан Владимир посмотрел на солнце, что пялилось совиным глазом, выглядывая из лохматых туч.

— А ты поручишься, что мы выйдем на то же место?

Солнце не собиралось нырять в реку. Вопреки жизни, короткой, как закат, висело, едва сдвинувшись с полудня.

— Лучше не оставлять. Тут движется всё, — сказал Роман. — Кроме моста.

— Есть хочется, — Адась полез в рюкзак за бутербродами. — Может, остановиться, рыбку половить, уху сварить на костре?

Владимир пожал плечами. Спросил у Романа:

— Тут корчма есть? Или шинок? Лучше корчомка, есть хочется!

Глава 3

Карчомка была нягеглая: куродым вісеў у паветры, сажа захінала столь, чорная, тлустая, а па кутах вісела стогадовае павуцінне.

Адась, заняўшы кут, стал сурвэткай праціраць брудны стол:

— Антысанітарыя!

— Затое паспрабаваць можно экзатычныя блюды! Уяві сабе: малочны парасёнак у клюкве, ласіныя губы ў воцате, пражаная зайчаціна…

— Лінь з валнушкамі, — падхапіў Раман.

— А плаціць чым?

— Ну, — Уладзімір паціснуў плячыма. — Мабільнік аддам.

— А навошта казе баян? Разрадзіцца заўтра, і проку з яго будзе менш, чым з цагліны.

— Але аднойчы нашўчадкі карчмара знойдуць чатырохсотгадовы артэфакт, уторкнуць у разетку…

Раман нервова зарагатаў, скідаючы напружанне.

— Стогадовы… Дзядзечкі, я заплачу. Я ж такі-сякі нобіль.

— Можна вудамі аддаць, — меркаваў Адась. — Яно практычней за тваю тэхніку.

— Ні за што!

— А за ласіныя губы?

Карчмар зіркнуў змрочна:

— Толькі яечня засталася. Балбатуны!

— А трыс-дзівінірыс? — павярнуў да яго голаў Уладзімір.

— Піва.

— Ну хоць салёныя свiныя вушы ёсць?

Карчмар зiрнуў на яго, як на вычварэнца:

— Калi пану шляя пад азадак трапiла, дык што я, павінен свінням сваім вушы адрэзаць, каб да піва салоных падаць?

— Бач ты лізунчык, малімончык, гарэлку яму падай на дваццаці сямёх травах, — тузануў губамі Адась. — Пі ды еш, што даюць. А мне вады, даражэнькі.

Кармар вочы падвёў пад лоб, ацэньваючы досціп наведвальніка.

— Тут ваду піць не варта, мала якую пошасць падчэпіш, — параіў Уладзімір. І звярнуўся да гаспадара:

— Нясі, даражэнькі. Есці вельмі хочацца.

Скаварада была такая ж парэпаная і чорная ад смуроду, як і столь, печ і далоні карчмара. Тры жаўткі ўздымаліся над прыгарэлым, тры кавалкі наздраватага чорнага хлеба на талерцы прыкладаліся да яечні. Тры брудныя лыжкі і адзін нож грукнуліся на сталешніцу.

— Санстанцыі на іх няма, — зморшчыўся Адась, адламаўшы акрайчык і спрабуючы жаваць. — Зубы зламаеш! Што яны ў яго кладуць?

— Што ёсць, тое й кладуць, — Раман уздыхнуў. — Не муку точна. Трэба было адразу да замку, там з ежай лепей.

— Не спяшайся. Не хацелася б з гераіняй уласнага аповеду гэтак знянацку.

— А можа, супадзенне? — Адась адшкроб кавалак яечні і рызыкнуў пакаштаваць. Грэбуючы, але голад не цётка, прымусіў есці, запіваючы півам для дэзынфекцыі. Ды й піва аказалася не горшае. — Не адзін Гаўрыла ў Полацку.

— Найшоў Гаўрылу! Надзейка яна!

— Прызнайся: ты ў яе закаханы! — узмахнуў лыжкай Адась.

— Было б дзіўна, каб пісьменнік не любіў сваіх герояў.

— Дзядзькі, вы аб чым? — узблагаў Раман.

— Ямо давай.

— І вы мне ўсё раскажаце?

— Ты нам раскажаш, — Уладзімір працёр лыжку праспіртаванай сурвэткай. — Хочацца ведаць, што тут дзеецца і як адсюль выбрацца.

І пацягнуў шмат яечні да рота.

— Я мала што ведаю, — уздыхнуў Раман, заглушыўшы першы голад. — Вы жартаваць і кпіць не будзеце? Фалькларыстам абзываць?

— Не будзем, — разам паабяцалі мужчыны. — Толькі й ты кідай сваё «дзядзечкі». Мы ў адной лодцы з табой.

— Як я й казаў, — хлопец склаў кулакі на стале, — тут нешта дзіўнае з прасторай і часам творыцца. То сціскае за горла, то прыадпусціць. Ідзеш у адно месца, трапляешь у другое. Гак па ілбе як дасць, ды з адцягам! То паны ўдваццацёх на адной свірэпе едуць, то барочныя касцёлы самі сабой будуюцца. У пушчы блукаць не даблукацца, а тут ЛЭП і здаля горад электрычнасцю свеціцца, экзатычныя расліны растуць.

— Чазенія? — перабіў Уладзімір.

Раман тузануў плячыма:

— Мо й чазенія. Я ніколі яе не бачыў. А што гэта?

— Ай, не прыпыняйся, — Адась паказаў сябру вялікія вочы.

— Але да гораду дайсці ніяк. Ён як міраж. Замак Яноўскіх ёсць, колькі вёсак, дарогі, што ў сябе зварочваюць, ну, як бутэлька Клейна.

Цяпер настала чарга дзядзькаў перапытваць. Абмеркаваўшы тапалогію і тэссеракты, яны замовілі яшчэ піва.

Пан Адась утаропiўся ў чорную ад куродыму столь, скiдаючы павука с пляча:

— Не карчма, а апраметная.

— А гэта Люцыпар у дзіравым фартуху?

— Люцыпару было б сорамна за такі фартух. Дэзынфекцыя! Тараканы ёсць? А пасюкі?

— Няма! Далібог, нямашака! — змрочны позірк гаспадара не адпавядаў прыніжана-ласкаваму тону.

— Iдзi сабе, дорбы чалавек, — параiў пан Уладзiмiр змрочна й нахiлiўся да Рамана:

— Ну, кажы хiба пра мясцовы фальклор. Толькi не прапускай нiчога. Што тут коiцца?

Раман цяжка ўздыхнуў:

— Мясцовыя не вельмі ж мяне жадалі знаёміць з тым, што тут адбываецца. Надзейка таксама не была красамоўнай. Благала толькi трымацца падалей, каб не страцiць жыцця. Усе маўчаць. Акрамя лясніка Яноўскіх, ці егера, Рыгора. Вельмі напужаныя ўсе. Ну, ні да аднаго вялікага гораду ці нат мястэчка дабрацца немагчыма. Ёсць Яноўская пушча, я казаў ужо, ёсць Прорва, гэтае, старажытнае балота. Колькі вёсак ды хутароў…

— Карту ты намаляваць спрабаваў?

Раман адмахнуўся:

— Ат, дурное! Усё мяняецца, стоіць адвесці вочы. Як вядзьмак ці лесавік водзіць. Усе ад поля і лесу да хаты, адзін маршрут. Сярод пушчы яшчэ замак ёсць. Днём разбураны, мясцовыя там цэглу бяруць печы залатаць, што якое. А ноччу — велічны і страшны. Бачыў здаля, баяўся бліжэй падысці. Ноччу страляюць.

— Хто? — ускінуўся Адась. Уладзімір прытрымаў яго за руку.

— У каго стрэльба ёсць, той і страляе. Пэўна.

Звярнуўся да Рамана:

— Не адхіляйся. Дык што замак?

— Ноччу цэлы, днём аж грук стаіць. Нясуць адтуль усё, што не прыкалочана. Раз дзяўчына нейкая рыжая лаялася, што знішчаюць культурную спадчыну. Можа, як я, сюды трапіла? Але дабегчы не паспеў, абшукаў потым кожны куст — няма яе.

— Дык мо прывід?

— Што за спадчыну заступаецца? — хлопец змаргнуў. — Болей бы нам такіх прывідаў!

Яны пасмяяліся.

— Давай далей, — загадаў Уладзімір, пэўна, зрабіўшы высновы.

— Мяшканцы нейкія дзіўныя, — вёў Раман. Крыху адкаснуўся ад суразмоўцаў. — Я не каб прынізіць! Некаторыя людзі як людзі, толькі страх